Адно з дрэваў ля эспазіцыі "Грунвальд" было ўпрыгожанае згодна сдарадаўнім традыцыям беларусаў.
Нашы продкі праводзілі гэты абрад каб заклікаць сапраўдных птушак і вясну, якую тыя прынясуць на сваіх крылах з выраю. Гэта была частка святочнага цыклу "Гукання вясны", надзвычай багатага і унікальнага рытуальнага комплексу.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
Традыцыйныя птушкі з саломкі былі вырабленыя аматарамі этна культуры ў КЦ Грунтоўня, за дапамогай народнага майстра і выкладчыцы БрДУ Марыны Ўладзіміраўны Марчук. За што ёй асобнае вялікi дзякуй! Мы шчыра верым, што сапраўдная вясна неўзабаве надыйдзе, а традыцыі нашых Дзядоў будуць жыць заўсёды.