Натрапіў у нэце на фоткі Берасьця, зробленыя падчас візіту Мікалая ІІ у крэпасьць у 1900-м годзе. У адрозненьні ад многіх іншых тут чоткая якасьць, плюс тое, што яны панарамныя. А, ну і акрамя гэтага яшчэ іншыя ёсьць фотакартачкі з польскіх часоў.
1. 1900 год. У верхнім левым куце - сынагога. Зараз на яе месцы стаіць кінатэатр "Беларусь". Зправа (элегантны рух рукой) вы можаце ўбачыць шырокую дарогу. Так-так, гэта цяперашняя Машэрава. Як бачым, на месцы ЦУМа усё згарэла. Там, дзе стаіць адзінокі драўляны домік, зараз стаянка перад ЦУМам.
2. 1900 год. А гэта скрыжаваньне Новага бульвару (вертыкальная вуліца, цяперашняя Гогаля) з пачаткам Думскай плошчы (зараз - плошча Свабоды). У правым верхнім куце бачна касьцёл. Поле, на якім пасуцца каровы - гэта супрацьлеглы бок вуліцы Леніна.
Тое ж, толькі с паваротам камеры крыху лявей.
3. 1900 год. Гэта тая ж Гогаля, толькі з боку Леніна.
4. 1900 год. Вуліца Паліцэйская (цяпер - Савецкая). Нешта ня відаць там фланіруюшчых шчогаляў. Бо ня была яна цэнтральна-прагулачнай. Для гэтага існаваў парк.
5. 1900 год. Пішуць крыніцы, што гэта Шасэйная (цяперашняя Машэрава). Але нешта вельмі падобны будыначак стаіць на Пушкінскай. Хаця, можа і памыляюся.
6. Чыгуначны вакзал. На першым возе вазьніцы няма.
Той жа вакзал, іншы ракурс.
Зноў вакзал. На пероне людзей ня густа.
Зноў гэты вакзал. Любіць яго фатограф.
7. Польскі час. вуліца Дамброўскага (зараз - Савецкая). Брукаванка, па ёй два пана на роварах ляцяць. За будынкамі можна разгледзець купалок Сьвята-Мікалаеўскай царквы - той, што каля аўтавакзалу.
8. Пешаходны пераход праз чыгуначныя шляхі. На заднім плане - будынк вакзалу.
9. Касьцёл. Там, дзе гэтыя дрымучыя зарасьці, зараз гімназія №1
Ён жа ў 1918 годзе. Амерыканская місія інспектуе польскі полк уланаў.
10. А гэта магістрат на рагу сучасных Пушкінскай і Савецкая. Зараз там зубная паліклініка.
12. 1900 год. Думская плошча (зараз - плошча Свабоды). У тыя часы паважнае месца.
13. Гэта скрыжаваньне з Маякоўскага. Удалечыні бачна царкву.
14. А гэта Пушкінская. Гарод у цэнтры горада. Калі не памыляюся на гэтым месцы (плюс-мінус 10 метраў) зараз кінатэатр "Мір".
Тая ж Пушкінская з домікам з вежай, які бачны і на папярэднім фота.
15. Будынкі перад царквой - былая мужчынская гімназія, цяперашні корпус універа. Там філолагі, псіхолагі, педагогі вучацца.
Ну і сама царква, Сьвята-Мікалаўская.
16. Польскія часы. Ратушная плошча.
17. Цяперашняя Міцкевіча.
18. Польская часы. Зыгмунтоўская (цяперашняя Карла Маркса). Зправа - дзіцячы садок №16. Там за Саветамі жыў Машэраў.
19. Польскія часы. Тая ж Карла Маркса іншы адрэзак.
20. Польскія часы. Пушкінская. Як бачыце, тады кніжкі былі ў пачоце.
21. Польскія часы. Казіно на вуліцы Пуласкага (цяпер - Леванеўскага). Зараз у будынку - офісы ФК "Дынама Брэст".