Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

25  Августа 2014 г.  в 22:37 : Брестская область

Штогод беларусаў усё больш песцяць рознымі святамі ды фестывалямі. Як жа вызначыцца сярод шматлікіх прапановаў прабавіць выходныя? Прадэгустую экалагічны фэст “Спораўскія сенакосы”: праграма абяцае кірмаш экалагічных праектаў, камандныя спаборніцтвы па ручным сенакашэнні, балотны футбол і нейкую музычную праграму. А раптам здзівяць?

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

“Спораўскія сенакосы” ладзяцца ў Беларусі пяты раз. Але сёлета ёсць пэўныя змены: эпіцэнтр падзей пераехаў з вёскі Спорава ў вёску Высокае (Бярозаўскі раён), а замест рэспубліканскіх спаборніцтваў быў абвешчаны чэмпіянат Еўропы па сенакашэнні! Для разводу традыцыйнай “стравы” зусім не дрэнна, але з якіх інгрэдыентаў складаецца сапраўды ўдалае свята?

Увага да экалогіі

Падмуркам усіх маштабных мерапрыемстваў павінная быць сур’ёзная праблема, якую будуць абмяркоўваць і вырашаць. Таму мы бачым шэраг экалагічных праектаў, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. Прэзентацыя праектаў накіраваная на ўвагу з боку міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, які таксама тут. Тым часам за межамі пляцоўкі прэзентацый увага маленькага хлопца скіраваная на дзятла з пашкоджанай лапкай, які не можа нармальна лётаць.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Самым магутным выглядае праект сонечнай электрастанцыі, пабудаванай на тэрыторыі заказніка “Спораўскі”. Абяцаюць, што цягам двух тыдняў абсталяванне падключаць, і сонечнае святло пачне прыносіць грошы.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Беларускі мужык з касой

Вядома, што найбольшую цікавасць выклікалі менавіта спаборніцтвы сенакосцаў. Хоць без усмешкі чалавеку несвядомаму такую імпрэзу ўявіць цяжка. “Калі мы сказалі, што будзем касіць траву на балоце на хуткасць, усе не верылі, як такое можа быць. Але калі мы правялі першы чэмпіянат, то людзі зразумелі, што гэта не жарт”, ­­— кажа Вадзім Пратасевіч, дырэктар заказніка “Спораўскі”. Акрамя беларускіх касцоў чэмпіянат Еўропы прыняў адну каманду з Польшчы і адну з Якуціі (Расія). Удзельнікі з Украіны чамусь не даехалі, а астатнія сутыкнуліся з праблемай атрымаць у час візу.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Мы рушым па купінах да вялікага кавалку балота, падзеленага на палоскі, якія ледзьве бачныя з-за высокай травы. Заяўлена 30 каманд, па два чалавекі ў кожнай. Касцам трэба прайсці дыстанцыю даўжынёй 100 метраў і шырынёй 3 метры як мага хутчэй. А суддзі ацэньваюць якасць пакосу і дадаюць штрафныя хвіліны.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Заўзець за каманды сабраліся не толькі журналісты. падтрымлівае зяця, іншыя выкрыкваюць імя свайго калегі, а мясцовыя жыхары з задавальненнем паглядаюць на напружаных удзельнікаў. “Эх, трэба было мне са сваёй касой прыязджаць”, — пасміхаецца адна бабуля.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Самаму маладому ўдзельніку “Сенакосаў” 19 гадоў, самаму сталаму — 67. Абодва ўдзельнічаюць не ўпершыню. Мікалай Занегін (прадстаўнік каманды “Прыбужскія касцы”) атрымаў сваю касу ў спадчыну ад бацькі, а касіць яго навучыў дзед яшчэ ў 5-гадовым узросце. “Я вельмі люблю касіць. Я прыхільнік традыцый, якія мне перадалі продкі. Касіць трэба якасна, каб бачна было, што касіў мужык! А гэтыя бензакасілкі паглядзіце што нарабілі… Калі б я тут касой прайшоўся, праз тры дні ўжо быў бы роўненькі лужок, лепшы, чым каля Белага дому ў Амерыцы”, — тлумачыць Мікалай.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Футбалісты на балоце

Так бы і тусаваліся ў вёсцы журналісты ды сенакосцы з сем’ямі, калі б не яшчэ адзін цвік праграмы — балотны футбол! Заяўкі падалі чатыры каманды (Бяроза, Кобрын, Мінск), у складзе кожнай па 8 спартовых хлопцаў. Вось вам і моладзевая аўдыторыя на вясковым свяце! Перамаглі футбалісты з Кобрына, магчыма, таму, што трэніраваліся на пясчаным пляжы мясцовага возера Каташы. А чым не першы крок да мундыялю?

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Лясныя цікавосткі і беларускія музыкі

Спорт спортам, але не трэба забывацца і на святочную атмасферу. Акрамя традыцыйнага харчавання з шапікаў і гандлю беларускімі сувенірамі арганізатары прапанавалі актыўны адпачынак. Можна было паназіраць у бінокль за птушкамі альбо праверыць свае сілы на вяровачнай сцежцы.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Увечары ўсе госці і ўдзельнікі сабраліся разам, каб паслухаць KRIWI і патанчыць пад “Палац”. Добрая кульмінацыя фэсту па-беларуску!

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Дэгустацыя “Спораўскіх сенакосаў” паказала, што і ў невядомай беларускай вёсцы можна зрабіць сапраўднае свята. Важна толькі выкарыстаць якасныя інгрэдыенты і дадаць каларытную разынку. Тады і кожны ўдзельнік адчуе смак: эколагі вырашаць праблему знікнення балот, спартоўцы атрымаюць прызы за перамогу, гледачы напоўняцца пазітыўным настроем, а журналісты атрымаюць нагоду для наступнага рэпартажу.

Спораўскія сенакосы: рэцэпт удалага фэсту па-беларуску

Источник информации: Тэкст і фота: Вольга Малафеечава
http://budzma.by/