У Берасці прайшла акцыя ў межах кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю". У ёй удзельнічалі каля 15 маладых чалавек.
"Мы глыбока занепакоеныя сітуацыяй, якая адбываецца ў Беларусі, бо наша краіна па сённяшні дзень займае лідзіруючы радок у спісе краін, якія пакутуюць на праблемы з алкаголем", - паведаміў арганізатар акцыі Аляксандр Храпко.
Ён таксама адзначыў, што зараз у Берасці праходзіць збор подпісаў у падтрымку кампаніі і заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы ў яе правядзенні.