Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Супрацоўнікі міліцыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

13  Апреля 2014 г.  в 18:32 : Благотворительность

Прадстаўнікі Упраўлення ўнутраных спраў пачалі наводзіць парадак на зямлі загадзя. Напярэдадні, у пятніцу, кіраўніцтва і супрацоўнікі ў рамках акцыі “Зялены куток” наведалі Целяханскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат Івацэвіцкага раена. Яны на працягу апошніх гадоў аказваюць установе адукацыі шэфскую дапамогу. Міліцыянеры сумесна з ТАА “Транскансалт Брэст” і педагагічным калектывам пасадзілі на прышкольным участку алею з туяў.

Супрацоўнікі міліцыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Сення такасама наводзілі парадак. Працавалі на тэрыторыях, прылягаючых да будынкаў упраўлення, гаррайадзелаў, у сваіх працоўных кабінетах, на іншых аб’ектах.

Кіраўніцтва УУС працавала каля Мемарыяльнага знака супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, а таксама каля Памятнага знака байцам 132 батальена войск НКУС, што знаходзіцца ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

У суботніку ўдзельнічаў увесь калектыў. Супрацоўнікі прышлі на свае працоўныя месцы ў добрым настроі. Усе падкрэсліваюць, што як і дома на працы павінны заўседы быць чысціня і парадак, - падкрэсліў намеснік начальніка УУС – начальнік упраўленнія ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавалевіч.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У суботніку таксама ўдзельнічалі супрацоўнікі гаррайаддзелаў па ўсей вобласці. Заробленыя сродкі ад суботніка будуць пералічаны ў рэспубліканскі и абласны бюджэт.

Ірына Блахіна
Фото Виртуальный Брест