- Лёжку зубра мы знайшлі недалёка ад вёскі Рачкі, – расказвае начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Пракапюк.
Як высветлілася, зубр прыйшоў у Кобрынскі раён з Белавежскай пушчы. Спецыялісты запаведніка мяркуюць, што жывёлу маглі проста выгнаць са статка. Такое здараецца.
Зубр не стварае ніякай небяспекі для людзей. Гэта жывёла вельмі асцярожная: заўважыўшы людзей, зубр адыходзіць і ніколі не нападае першым.
- Таксама варта нагадаць, што зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Прычыненне яму шкоды караецца законам, – заключыў Валерый Пракапюк.
Нагадаем, што ўсяго на планеце засталося каля пяці тысяч зуброў. Пры гэтым у нашай краіне іх каля тысячы.