19 верасня 2012 г. адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”
У 16.00 у актавай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Камуністычная, 1) адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”.
Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і УК ”Абласная бібліятэка імя М. Горкага”. У свяце прымуць удзел бібліятэчныя супрацоўнікі горада і вобласці, ветэраны бібліятэчнай справы, прадстаўнікі ўлады і грамадскасць горада.
У праграме свята: - прэзентацыя кніжнай выставы “Цуд, імя якому – Кніга” з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага;
- узнагароджанне лепшых бібліятэкараў галіны;
- аб’ява вынікаў абласнога агляду-конкурсу маладзёжных праектаў “Лесвіца поспеху”;
- канцэртная праграма.