Міжнародная канферэнцыя
У гэтыя дні Кобрын адзначыў адразу некалькі знамянальных дат.
Адна з іх – 200-годдзе першай перамогі расійскіх войскаў пад Кобрынам над войскамі Напалеона. Як сёння належыць называць тую вайну, і якую ролю яна адыграла ў станаўленні саюзных адносін Беларусі і Расіі? Гэтыя пытанні сталі асноўнай тэмай міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая прайшла ў Кобрыне.