У камунальным унітарным прадпрыемстве “Брэстаблдарбуд” асвоілі тэхналогію ўкладкі мясцовых дарог з выкарыстаннем існуючага пакрыцця. Працэс стабілізацыі грунту дазваляе ў значнай меры знізіць затраты на матэрыялы. А тэрмін службы дарогі, пры гэтым, застаецца класічным. Пры належным уходзе - да 20 гадоў.