Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на Рэспубліканскую дошку гонару занесены пераможцы спаборніцтва за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.
У іх ліку – прадстаўнікі Брэстчыны: беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства ААТ «Брэстгазаапарат», ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод», ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат» Івацэвіцкага раёна, сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Брэстзнештранс».