Брэсцкая моладзевая ініцыятыва "Аазіс" і Моладзь БНФ праводзяць у горадзе над Бугам кампанію "Наша Мова" з мэтай вяртання беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай.
Пакуль маладзёны распаўсюджваюць інфармацыйную прадукцыю.
Ва ўлётках кампаніі адзначаецца: “Мы, моладзь Брэста, станоўча ставімся да двухмоўя. Чым больш моў ведаюць людзі, тым лепш. Сітуацыя шматмоўнасці заўсёды была характэрнай для беларускіх земляў <…> Сёння на самых высокіх узроўнях адкрыта дэманструецца непавага да беларускай мовы…”
Старшыня брэсцкай суполкі Моладзі БНФ Сяржук Кавалько адзначыў, што ўлётка ўтрымоўвае таксама і тэкст для ўдзелу ў конкурсе:
- Гэтая ўлётка цікавая тым, што ў ёй ёсць тэкст на рускай мове, перакалад якога трэба зрабіць. Хто зробіць і дашле пераклад на пазначаны электронны адрас, той атрымае фірмовыя значакі нашай кампаніі. Галоўная мэта кампаніі – папулярызацыя беларускай мовы.
Арганізатары кампаніі рыхтуюцца да 21 лютага, калі ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у Брэсце адбудзецца шэраг мерапрыемстваў прысвечаных мове.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст.
Фота аўтара.