Прэзентацыя кнігі  «Берасцейскі катэхізіс 1553. Беларускі першадрук» адбудзецца 26 кастрычніка

23  Октября 2023 г.  в 09:05 : Новости Бреста

26 кастрычніка а 16 гадзіне ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбудзецца прэзентацыя кнігі «Берасцейскі катэхізіс 1553. Беларускі першадрук». Складальнікі: А.Г. Барысюк, С.А. Брышцель, А.У. Унучак.

Выданне прымеркавана да 470-годдзя першай друкаванай кнігі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Упершыню прадстаўлены пераклад Берасцейскага катэхізіса на беларускую і ангельскую мовы, які суправаджаецца факсімільным узнаўленнем тэксту кніжнага помніка з выдання 1908 г., бо арыгінал Берасцейскага катэхізіса не захаваўся.

Кніга змяшчае даследаванні на беларускай і ангельскай мовах, якія раскрываюць культурна-гістарычнае значэнне помніка. Выданне абудзіла ўвагу вучоных-беларусістаў у розных краінах свету высокім навуковым і мастацка-паліграфічным узроўнем, зрабіла дасягальнай інфармацыю пра значныя духоўна-культурныя дасягненні Беларусі ў эпоху Адраджэння.

Презентация книги «Берасцейскі катэхізіс 1553. Беларускі першадрук» 26 октября ОТМЕНЕНА.
 
С уважением, отдел маркетинга и социокультурной деятельности ГУК "Брестская ЦГБ им. А.С. Пушкина".