23 і 29 красавіка тутэйшы Свабодны тэатр паставіў анансаваны на люты “Працэс” Кафкі.
На першым паказе была камісія з аддзела культуры гарвыканкама. Заўваг не было.
Міжтым «Працэс» мае востры антытаталітарны пасыл. Публіка прыняла спектакль з энтузіязмам.